Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:55 ]  Адбылося першае паседжаньне Кіроўчай Рады Іраку


БАГДАД. У Іраку адбылося першае паседжаньне Рады, якая мае даць іракцам магчымасьць узяць удзел у кіраваньні краінай. Гэта першы такі ворган з таго часу, як войскі саюзьнікаў зрынулі рэжым Садама Хусэйна тры месяцы таму. Усе 25 чальцоў новай рады прызначаныя кааліцыяй на чале з ЗША. Яны прадстаўляюць розныя групы ірацкага насельніцтва. У Радзе невялікую большасьць маюць мусульмане-шыіты, якія пераважаюць сярод грамадзянаў Іраку. Раней краінай кіравалі мусульмане-суніты. Першае афіцыйнае рашэньне новай Рады – прызнаць 9 красавіка (дзень, калі Садам Хусэйн згубіў уладу) нацыянальным сьвятам. Шэсьць дзяржаўных сьвятаў, якія існавалі пры старым рэжыме, цяпер скасаваныя. Новапрызначаная Рада можа вылучаць кандыдатуры міністраў, абмяркоўваць законы і ўхваляць дзяржаўны бюджэт. Яна таксама мае прызначыць чальцоў камітэту, які будзе рыхтаваць новую ірацкую Канстытуцыю. Аднак любое рашэньне Рады можа скасаваць кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр. Брэмэр паабяцаў ірацкай Радзе поўную падтрымку з боку кааліцыйных сілаў: (Брэмэр: ) “Калі Канстытуцыя будзе ўхваленая ірацкім народам, можна будзе правесьці выбары сувэрэннага ўраду. Я кажу ад імя кааліцыі, прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша і ўсіх нашых калегаў – мы прыкладзем усе намаганьні, каб дапамагчы вам пасьпяхова выканаць гэтую задачу ў наступныя месяцы”.
XS
SM
MD
LG