Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:54 ]  Блікс кажа, што ўрад Брытаніі перабольшваў ірацкую пагрозу


ЛЁНДАН. Былы галоўны збройны інспэктар ААН Ганс Блікс кажа, што прадстаўнікі брытанскага ўраду зрабілі сур’ёзную памылку, калі заяўлялі, што Ірак можа цягам 45 хвілінаў разгарнуць зброю масавага зьнішчэньня. Блікс сказаў гэта ў інтэрвію, якое сёньня надрукаваў брытанскі штодзёньнік “Індэпэндэнт” Паводле Блікса, выснова, якая прысутнічала ў брытанскім урадавым дасье ў справе ірацкай зброі, не адпавядала сапраўднаму стану рэчаў. Дасье было апублікаванае летась у верасьні. Блікс заклікаў да вяртаньня інспэктараў ААН у Ірак, каб тыя працягнулі пошукі забароненай зброі. Былы галоўны збройны інспэктар кажа, што вяртаньне ў Ірак прадстаўнікоў ААН дадало б даверу да пошукаў. Апошнім часам узмацнілася крытыка на адрас урадаў ЗША і Вялікай Брытаніі. Іх вінавацяць у перабольшваньні пагрозы з боку Іраку напярэдадні вайны з гэтай краінай.
XS
SM
MD
LG