Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:51 ]  Ізраіль вітае пляны Бэльгіі зьмяніць закон аб ваенных злачынствах

ЕРУСАЛІМ. Ізраіль вітае пляны ўраду Бэльгіі зьмяніць бэльгійскі закон аб ваенных злачынствах. З дапамогай гэтага закону былі вылучаныя абвінавачваньні супраць ізраільскага прэм’ер-міністра Арыеля Шарона. Прэсавы сакратар ізраільскага ўраду Аві Пазнэр завіў, што Ізраіль рады плянам ураду Бэльгіі, аднак будзе захоўваць асьцярожнасьць пакуль закон ня зьменены. Закон, які быў прыняты ў 1993 годзе дазваляе бэльгійскім судам судзіць за ваенныя злачынствы, незалежна ад таго, дзе гэтыя злачынствы адбыліся. Учора прэм’ер-міністар Бэльгіі Гай Фэргофштадт заявіў, што, паводле прапанаваных зьменаў, суды змогуць разглядаць толькі абвінавачваньні супраць бэльгійскіх грамадзянаў ці жыхароў Бэльгіі. Чакаецца, што цягам некалькіх тыдняў бэльгійскі парлямэнт разгледзіць зьмены ў законе.
XS
SM
MD
LG