Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:46 ]  Сьмяротны вырак іранскаму прафэсару зьмянілі на 4 гады турмы


ТЭГЕРАН. Іранскі апэляцыйны суд прысудзіў да 4 гадоў зьняволеньня прафэсара, чый сьмяротны вырак выклікаў пратэсты па ўсім Іране. Хашэма Агаджары асудзілі на сьмерць летась. Яго вінавацілі ў зьнявазе ісьляму і нападах на іранскае рэлігійнае кіраўніцтва. Пасьля шматлікіх пратэстаў Вярхоўны Суд Ірану скасаваў вырак і вярнуў справу на новы разгляд. Тым часам ўчора былі арыштаваныя яшчэ трое іранскіх журналістаў.
XS
SM
MD
LG