(АБІДЖАН) Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіл сёньня, што ён па-ранейшаму давярае дырэктару ЦРУ Джорджу Тэнету пасьля таго, як той узяў на сябе віну за фальшаваньне зьвестак наконт Іраку, якія ўтрымліваліся ў выступе прэзыдэнта. Буш зрабіў гэтую заяву ў Нігерыі, падчас свайго турнэ па краінах Афрыкі.“Я захаваў давер да Джорджа Тэнета. Я захаваў давер да мужчынаў і жанчынаў, якія працуюць у ЦРУ, і я буду працягваць працаваць зь імі, бо мы выйгралі вайну з тэрарызмам”, – сказаў Джордж Буш. Прадстаўнік Белага Дому Ары Фляйшэр, які суправаджае Буша ў ягоным турнэ паведаміў, што прэзыдэнт задаволены тым, што Тэнет, паводле Буша, “ведаў тое, што неабходна было ведаць”. Учора Тэнет заявіў, што ЦРУ сумнявалася ў сапраўднасьці сьцвярджэньня, нібыта Ірак спрабаваў закупціь уран у Афрыцы і што трэба было выдаліць гэты фрагмэнт са студзеньскага выступу прэзыдэнта Буша ў працэсе падрыхтоўкі