(АБІДЖАН) Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падзякаваў сёньня прэзыдэнту Нігерыі Абасанджа за ягоныя спробы ўсталяваць мір ў Лібэрыі. Буш дадаў, што рашэньне аб адпраўцы амэрыканскіх вайскоўцаў у гэтую краіну на Захадзе Афрыкі яшчэ не прынятае. Падчас сутрэчы з Абасанджа ў сталіцы Нігерыі Абіджане Буш сказаў, што ён чакае паведамленьне ад ваенных экспэртаў з Вашынтону, перш чым рашэньне будзе прынятае. Прэзыдэнт Нігерыі прапанаваў паслаць у Ліберыю міратворчыя сілы, а таксама прадаставіць палітычны прытулак прэзыдэнту гэтай краіны Чарлзу Тэйлару, калі той прыме патрабаваньне Буша сыйсьці ў адстаўку. Сёньня раніцай Джордж Буш наведаў у Абіджане шпіталь для хворых на СНІД. Напярэдадні ён наведаў падобны шпіталь ва Ўгандзе. Падчас сваёй паездкі прэзыдэнт ЗША прапагандуе сваю ініцыятыву аб вылучэньні шматмільярднай дапамогі 14-і найбольш пацярпелым ад СНІДУ краінам, зь якіх 12 – афрыканскія