Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:14 ]  Прэзыдэнт Ірану гатовы да адстаўкі


(ТЭГЕРАН) Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі заявіў, што ён гатовы сыйсьці ў адстаўку, калі гэтага захоча народ. Сёньня ўрадавая штодзённая газэта “Іран” прыводзіць выказваньне Хатамі:”Мы ня гаспадары народу, мы служым сваёй краіне. Калі краіна скажа – мы ня хочам вас, мы сыйдзем”. Прэзыдэнт Ірану зрабіў гэтую заяву, выступаючы ў Тэгеране ў чацьвер. Паводле замежных інфармацыйных агенцтваў, дзяржаўнае тэлебачаньне і радыё выразалі гэты фрагмэнт прамовы Хатамі. Хатамі спадзяецца дасгнуць кампрамісу з прыхільнікамі жорсткай лініі пасьля таго, як рада “вартаўнікоў іранскай рэвалюцыі” наклала вета на закон, унесены прэзыдэнтам, ськіраваны на рэформы ў Іране
XS
SM
MD
LG