Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:10 ]  Паўночная і Паўдзённая Карэі выпусьцілі сумесную заяву

(СЭУЛ) Паўночная і Паўднёвая Карэя дамовіліся працягваць належны дыялёг дзеля вырашэньня сытуацыі, якая склалася ў сувязі зь ядзернымі амбіцыямі КНДР. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве па выніках трохдзённых перамоваў у сталіцы Паўдзённай Карэі Сэуле. Падчас перамоваў, якія пачаліся ў чацьвер, Паўдзённая Карэя заклікала Пхэньян пагадзіцца на перамовы ў шматбаковым фармаце. У іх маглі б узяць удзел абедзьве карэйскія дзяржавы, ЗША, Кітай і Японія. Аднак, прадстаўнікі Паўночнай Карэі настойваюць выключна на двухбаковых перамовах. У сёньняшняй сумеснай заяве абодвух бакоў гаворыцца аб падрыхтоўцы на верасень другога этапу ўз’яднаньня карэйскіх семьяў, разьяднаных падчас Карэйскай вайны
XS
SM
MD
LG