Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:03 ]  Арыэль Шарон заклікае эўрапейскіх лідэраў не кантактаваць з Ясірам Арафатам


ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што эўрапейскія краіны павінны зьмяніць сваё стаўленьне да палестынскага лідэра Ясера Арафата, калі яны хочуць прагрэсу ў блізкаўсходнім мірным працэсе. У інтэрвію брытанскай газэце “Дэйлі Тэлеграф” ізраільскі прэм’ер адзначыў, што падтрыманьне кантактаў на высокім ўзроўні з Арафатам ёсьць вялікай памылкай, паколькі гэта паслабляе ўплыў прэм’ер-міністра Палестынскае Аўтаноміі Махмуда Абаса. Паводле Арыэля Шарона, Ясір Арафат усё яшчэ кіруе часткай узброеных сілаў Палестынскае аўтаноміі, а таксама часткова вырашае й фінансавыя пытаньні, пры гэтым яму рэгулярна тэлефануюць эўрапейскія лідэры. Заўтра прэм’ер-міністар Ізраілю прыбудзе ў Лёндан для сустрэчы з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам. У панядзелак адбудзецца ягоная сустрэча з міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэкам Стро.
XS
SM
MD
LG