РЫЯД. Савудаўская Арабія і Іран падпісалі мэмарандум аб судовым супрацоўніцтве. Пагадненьне прадугледжвае абмен інфармацыяй і судовымі экспэртызамі. Мэмарандум падпісалі іранскі і савудаўскі міністар юстыцыі. На сустрэчы не вялася размова пра выдачу сувудаўскіх грамадзянаў, якіх затрымалі ў Іране як мяркуемых ваяўнікоў тэрарыстычнай сеткі Аль-Кайда.