ТЭГЕРАН. Сёньня ў Іране адбудзецца пахаваньне іранскіх блізьнятаў Ладан і Лале Біджані, якія памерлі на гэтым тыдні ў сінгапурскім шпіталі пасьля 54-гадзіннай апэрацыі раздзяленьня. Іхнюю сьмерць са шкадаваненьне ўспынялі ў сьвеце й у Іране. Бацька блізьнятаў Дадолах Біджані паведаміў, што пахаваньне не адбылося ўчора з той прычыны, што вельмі шмат людзей прыехалі, каб развітацца з блізьнятамі.