Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:56 ]  Эўрапейскія банкі выдаткавалі Румыніі 175 мільёнаў эўра на адукацыйныя мэты


БУХАРЭСТ. Два эўрапейскія банкі выдаткоўваюць 175 мільёнаў эўра на паляпшэньне сыстэмы адукацыі ў гарадзскіх і сельскіх раёнах Румыніі. Як паведамляе міністэрства фінансаў Румыніі, Эўрапейскі Інвэстыцыйны Банк дае крэдыт 131 мільён эўра на 25 гадоў, Банк Развіцьця Рады Эўропы выдаткоўвае 43 с паловай мільёны эўра больш чым на 15 гадоў. На гэтыя грошы будзе набытая мэбля для сельскіх і гарадзскіх школаў, адноўненыя школы, якія маюць саломеныя дахі, і студэнцкія інтэрнаты. Два месяцы таму Усясьветны банк выдаткаваў Румыніі 60 мільёнаў даляраў гэтаксама на адукацыйныя мэты. Каля паловы румынскіх дзяцей жывуць і вучацца ў сельскай мясцовасьці. Мясцовыя ўлады ня маюць дастаткова сродкаў, каб адпаведным чынам фінансаваць сыстэму адукацыі.
XS
SM
MD
LG