АБУДЖА. Амэрыканскі прэзыдэнт сёньня знаходзіцца ў Нігерыі. Гэта апошні этап ягонай паездкі па афрыканскіх краінах. Прэзыдэнт ЗША прыбыў сюды ўчора, яго сустракаў прэзыдэнт Нігерыі Олусегун Обасанджо. Сёньня лідэры абмяркуюць новае эканамічнае партнэрства для афрыканскага развіцья, нафтавае супрацоўніцтва ЗША і Нігерыі, а таксама крызіс у Лібэрыі. Нігерыя адыгрывае ключавую ролю ў захадах ва ўсталяваньні міру ў Лібэрыі, дзе ўжо чатыры гады ідзе грамадзянская вайна. Прэзыдэнт Нігерыі паабяцаў даслаць міратворчыя сілы ў Лібэрыю і прапанаваў палітычны прытулак прэзыдэнту Лібэрыі Чарльзу Тэйлару. Зараз міжнародная супольнасьць заклікае ЗША даслаць міратворчыя сілы ў Лібэрыю. Сёньня па заканчэньні перамоваў прэзыдэнт ЗША вернецца ў Вашынгтон.