Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:50 ]  ЦРУ узяло на сябе адказнасьць за абнародваную прэзыдэнтам ЗША недакладную інфармацыю

ВАШЫНГТОН. Цэнтральнае ўпраўленьне выведкі ЗША ўзяло на сябе адказнасьць за абнародваную прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам недакладную інфармацыю пра тое, што Ірак набываў уран ў адной з афрыканскіх краінаў. Дырэктар ЦРУ Джордж Тэнэт падцьвердзіў, што ягоная арганізацыя папярэдне праверыла прамову прэзыдэнта. ЦРУ паведаміла дарадніцы прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпеке Кандалізе Райс, што дадзеныя пра кантракт выклікаюць некаторы сумнеў, аднак у выніку гэтую інфармацыю пакінулі ў тэксце ў крыху зьмененым выглядзе. Прамова Буша фактычна стала абаснаваньнем ваеннай апэрацыі ў Іраку. Амэрыканская адміністрацыя й ўлады Вялікай Брытаніі абвяргаюць абвінавачваньні ў тым, што яны перабольшылі пагрозу, якая сыходзіла ад рэжыма Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG