ВАШЫНГТОН.Белы Дом паведамляе, што Цэнтральнае Агэнцтва Выведкі ЗША пацьвердзіла “ва ўсёй цэльнасьці” прамову на прыканцы студзеня сёлета, ў якой прэзідэнт ЗША Джордж Буш выкарыстаў інфармацыю пра спробы Іраку набыць уран у Афрыцы, якая раней была вызначаная як недакладная.
Дарадца па Нацыянальнай Бясьпецы Белага Дому Кандаліза Райс абвергла нядаўнія паведамленьні амэрыканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Паведамлялася, што Цэнтральнае Агэнцтва Выведкі папярэдзіла Белы Дом, каб афра-ірацкі пасаж быў выкрэсьлены з прамовы Джорджа Буша.
Раней на гэтым тыдні Белы Дом прызнаў, што перад пачаткам вайны Джордж Буш меў туманныя дадзеныя пра зброю масавага зьнішчэньня ў Іраку і што згадка пра іх у прамове была памылкай. Інцэдэнт выкарыстоўваўся дзеля новае крытыкі рашэньня адносна вайны ў Іраку . Адміністрацыя Джорджа Буша заявіла, што матывы вайны ў Іраку былі сур’ёзныя, незалежна ад слабых месцаў студзеньскага выступу.