Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Хамас заявіў, што пачне выкраданьні, калі вязьняў ня вызваляць


ЕРУСАЛІМ. Радыё Ізраілю паведаміла пра тое, што сотні палестынскіх вязьняў у Ізраільскай вязьніцы пачалі галадоўку. Яны патрабуюць вызваленьня ўсіх палестынскіх вязьняў ў Ізраілі. Пад час апошняе сустрэчы Ізраіль адхіліў патрабаваньні Палестыны вызваліць больш вязьняў і вывесьці войскі прынамсі з аднога палестынскага места, паколькі Палестына не пачала раззбраеньня вайсковых ісьлямісцкіх групаў. Хаця перамовы паміж прадстаўнікамі бясьпекі Палестыны і Ізраілю працягваюцца, зьменаў у праблеме палестынскіх вязьняў няма. Сёньня 3000 палестынцаў на дэманстрацыі ў лягеры ўцекачаў у сэктары Газа патрабавалі вызваленьня 6 000 – 8 000 палестынскіх вязьняў у Ізраілі. Ісьлямісцкая групоўка Хамас заявіла сёньня, што пачне выкраданьні ізраільскіх жаўнэраў, калі палестынскія вязьні ня будуць вызваленыя.
XS
SM
MD
LG