Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:54 ]  Прэзідэнт ЗША знаходзіцца з візітам у сталіцы Уганды

УГАНДА. Прэзідэнт ЗША Дж. Буш прыбыў сёньня ва Уганду, дзе ён сустрэнецца з прэзідэнтам Уганды і наведае арганізацыі, якія змагаюцца са СНІДам. Дж Буш адзначыў дасягненьні Уганды у барацьбе са СНІДам --– паказальнікі інфэкцыі тут зьменшыліся да 6% ў параўнаньні з 30% ў 1990-х. Дж Буш спрыяў ініцыятыве яго адміністрацыі вылучыць 15 000 млн даляраў для барацьбы са СНІДам ў сьвеце. Джордж і Лаўра Буш наведалі клініку для хворых на СНІД, заснаваную у 1987 г., -- першую і найбольшую такую клініку у Афрыцы. Іншая тэма візіту – бясьпека. Уганда – адна з пяці краінаў, абраных Вашынгтонам для дапаможнай праграмы коштам ў 100 млн даляраў дзеля ўмацаваньня бясьпекі. Уганда мяжуе з Суданам і Кеніяй, ў якіх цягам апошніх 5 гадоў былі зьдзейсьненыя два напады АльКаіды. Пасьля Уганды Дж. Буш накіруецца ў Нігэрыю, апошнюю зь пяці краінаў, якую ён наведае цягам цяперашняга афрыканскага падарожжа.
XS
SM
MD
LG