ЗАГРЭБ. У Харватыю прыбыў сёньня прэзідэнт Ізраілю Мошэ Катцаў з трох-дзённым візітам. Ён пачаў перамовы з прэзідэнтам Сэрбіі Сьціпанам Месічам. Як абвешчана, абмяркоўваюцца двухбаковыя дачыненьні краінаў, сытуацыя ў рэгіёне, а таксама інтэграцыя Харватыі ў Эўрапейскую супольнасьць.
Пазьней сёньня, Месіч і Катцаў наведаюць адкрыцьцё Харвацка-Ізраільскага эканамічнага форуму.