КІЕЎ. Парлямант Украіны сёньня прыняў заяву з крытыкай пазыцыі ЗША, якія прыпынілі фінансаваньне зьнішчэньня украінскіх міжкантыненантальных балістычных ракетаў (MBR SS-24). Зьнішчэньне прыпыненанае на апошняй стадыі – утылізацыі ракетнага паліва. Украінскія парлямантары адзначылі, што Украіна ўжо зьнішчыла ўсе шахтна-пускавыя ўсталяваньні гэтых ракетаў, а таксама зьдзейсьніла разборку ўсіх ракетаў і ліквідацыю іх баявых частак. За заяву прагаласавалі большасьць дэпутатаў.
ЗША паведамілі ў траўні пра спыненьне фінансаваньня разборкі карпусоў ракет MBR SS-24 з гідраразмывам цьвёрдага паліва, паколькі праект не акупляецца. ЗША прапанавалі спальваць паліва. Украіна заявіла, што гэта экалягічна небясьпечна.
Пасьля распаду былога СССР парлямант Украіны прыняў рашэньне цалкам адмовіцца ад ядзернага арсэналу краіны.