Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:20 ]  Сёньня -- восьмая гадавіна масавага забойства ў Срэбрэніцы


СРЭБРЭНІЦА (Босьнія-Гэрцэгавіна). Тысячы людзей сабраліся тут сёньня, ў дзень восьмае гадавіны масавага забойства ў Срэбрэніцы, найбольш крывавага ў Эўропе ад часоў другой сусьветнай вайны. 11 ліпеня 1995 г басьнійскія сэрбы забілі каля васьмі тысячаў мусульманскіх мужчынаў і хлопчыкаў. Пад час сёньняшняй цэрэмоніі на новых могілках былі пахаваныя 282 целы, якія вызначыныя як целы ахвяраў. Першыя 600 пахаваньняў былі зьдзейсьненыя раней сёлета ў Мэмарыяльным Цэнтры Патакары.
XS
SM
MD
LG