КІШЭНЭЎ. Жніво, якое пачалося у Малдове, выявіла рэкордна нізкую ураджайнасьць пшаніцы сёлета – каля 3 цэнтнэраў з гэктару ў некаторых раёнах. Да гэтага спрычынілася засуха, найбольш жорсткая за апошнія пяцьдзесят гадоў.
Сярэдняя ураджайнасьць пшаніцы ў Малдове складае 10 цэнтнэраў з гэктару. Паводле прагнозаў адмыслоўцаў, ураджай пшаніцы ў Малдове сёлета будзе 220 тыс тонаў, што ў пяць разоў менш, чым летась. Летась Ў Малдове было сабрана 1,2 млн тонаў зерня пры сярэдняй ураджайнасьці 30-35 цэнтнэраў з гэктару.