Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:15 ]  Энэргэтычны мост між Польшчай і Літвой


ВІЛЬНЯ. Энэргэтыкі Літвы і Польшчы пачалі падрыхтоўку бізнэс-пляну будучага сумеснага прадпрыемства пры спрыяньні Эўрапейскага Банку рэканструкцыі і разьвіцьця. Адпаведнае пагадненьне падпісанае у сталіцы Літвы ўчора. Новае прадпрыемства будзе ажыцьцяўляць праект злучэньня лініяў электраперадачаў дзьвух краінаў. Умоўная назва новай кампаніі – Таварыства Разьвіцьця Праекту. Фінансавую дапамогу, якую мяркуецца атрымаць ад Эўрапейскага Банку, ня трэба будзе вяртаць. Праект стварэньня электраэнэргэтычнага маста будзе эканамічна жыцьцядзейны, калі дапамога складзе прыкладна 350 млн даляраў. Цалкам кошт праекту – больш паловы міліярда даляраў. Праект злучэньня лініяў электраперадачаў Польшчы і Літвы плянуецца рэалізаваць цягам 5-7 гадоў. Для Літвы гэты праект асабліва істотны, паколькі асноўная крыніца электраэнэргіі краіны – Ігналінская АЭС – будзе зачыненая да 2009 г. Экспэрты папярэджваюць, што пасьля гэтага ў Літве будзе нястача электраэнэргіі.
XS
SM
MD
LG