Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:49 ]  Астраномы выявілі самую старую й найбольш атдаленую плянету

ВАШЫНГТОН. Астраномы ЗША і Канады выявілі самую старую і найбольш атдаленую плянету -- гэта аграмадная газаабразная сфэра ўзростам 13 мільярдаў гадоў і атдаленасьцю 5600 сьветлавых гадоў ад сонца. Паводле астраномаў гэтая плянета у два с паловай разы большая за Юпіцер. Яна знаходзіцца на Малочным шляху ў сузор’і Скарпіён разам з зоркамі, якія былі сфармаваныя мільярды гадоў таму парад сонцам і плянетамі сонечнай сыстэмы. Астраном Алан Бос з інстытута Карнэгі ў Вашынгтоне заявіў, што выяўленьне такой старой плянеты – гэта надзвычайнае адкрыцьцё, паколькі гэта значыць, што плянеты маглі фармавацца ў межах мільярда гадоў пасьля моцнага выбуху, пра які заяўляецца ў большасьці тэорыяў
XS
SM
MD
LG