Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:26 ]  Адбылася сустрэча міністра абароны Ізраіля й кіраўніка службы бясьпекі Палестыны


ЕРУСАЛІМ. На мяжы Ізраіля й Паласы Газа адбылася сустрэча міністра абароны Ізраіля Шаўля Мофаза і кіраўніка палестынскай службы бясьпекі Махамэда Дахлана. Як паведамляе ізраільскае радыё, перамовы праходзілі ў фармаце адзін на адзін цягам двух гадзінаў. Мофаз заклікаў Дахлана ўзмацніць барацьбу палестынскіх службаў бясьпекі з тэрарыстычнымі арганізацыямі. Дахлан у сваю чаргу настойваў на вывадзе ізраільскіх войскаў як мінімум яшчэ з аднаго палестынскага гораду й на вызваленьні большай колькасьці палестынцаў.
XS
SM
MD
LG