Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:25 ]  Сёньня 8-ыя ўгодкі масавых забойстваў у Срэбрэніцы


СРЭБРЭНІЦА. Сёньня 8 угодкі масавых забойстваў у Срэбрэніцы. 11 ліпеня 1995 году басьнійскія сэрбы забілі каля 8 тысячаў мусульманскіх мужчынаў і хлопчыкаў у Срэбрэніцы, якую ў той час ААН абвесьціла бясьпечнай зонай. Сёньня ў мэмарыяльным цэнтры адбудзецца пахаваньне 282 ідэнтыфекаваных парэшткаў ахвяраў. Чакаецца, што ў цырымоніі возьмуць удзел каля 20 тысячаў чалавек. Драган Мікеревіч стане першым прэм’ер-міністрам Рэспублікі басьнійскіх сэрбаў, які наведае такую цырымонію ўшанаваньня ахвяраў масавых забойстваў.
XS
SM
MD
LG