ВАЛЫНЬ(УКРАІНА) Прэзыдэнты Украіны й Польшчы Леанід Кучма й Аляксандар Квасьнеўскі сёньня ў вёсцы Павліўка Валынскай вобласьці Украіны возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцьця мэмарыяльных дошак да 60-х угодкаў трагічных падзеяў 1943 году. 60 гадоў таму ў выніку сутыкненьняў паміж палякамі й украінцамі на Валыні загінулі каля 100 тысячаў чалавек. Напярэдадні парлямэнт Украіны ўхваліў украінска-польскую заяву, у якой адзначаецца, што падзеі 1943 году з’яўляюцца трагедыяй як для польскага, так і для ўкраінскага народаў.