Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:17 ]  Амэрыканскія войскі застануцца ў Іраку чатыры гады


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі генерал Томі Фрэнкс, які камандваў ваеннай апэрацыяй ў Іраку, заявіў, што амэрыканскім вайскоўцам магчыма давядзецца застацца ў Іраку яшчэ чатыры гады. Паводле Фрэнкса, колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў – а зараз іх у Іраку 148 тысячаў – ня будзе значна паменшаная да наступнага году. Выступаючы на паседжаньні камісіі ўзброеных сілаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, Томі Фрэнкс заявіў, што на амэрыканскіх вайскоўцаў ў Іраку нападаюць ад 10 да 20 разоў на дзень, учора былі забітыя два амэрыканскія вайскоўцы. Больш за 70 жаўнэраў загінулі ад 1 траўня, калі прэзыдэнт ЗША абвесьціў аб заканчэньні вайны. Учора Джордж Буш прызнаў, што ў Іраку існуе праблема бясьпекі. Амэрыканскі Сэнат ўхваліў рашэньне аб тым, што Джордж Буш зьвернецца да ААН і НАТО па дапамогу ў аднаўленьні й падтрыманьні міра ў Іраку.
XS
SM
MD
LG