Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:15 ]  Паўночная Карэя атрымае дапамогу, калі адмовіцца ад вытворчасьці зброі

СЭУЛ. Паўдзённая Карэя ізноў заклікала Паўночную Карэю спыніць спробы вытворчасьці ядзернай зброі. Прадстаўнікі абедзьвух краінаў сёньня сустракаліся у Сэуле пасьля таго, як выведка Паўдзённай Карэі паведаміла ўчора пра спробы Паўночнай Карэі разьвіваць праграмы ядзернай зброі – пераапрацоўваць выкарыстаныя ядзерныя стрыжні і выпрабоўваць дэтанатары для атамных выбухаў. Паўдзённая Карэя паведаміла, што міжнародная супольнасьць гатовая дапамагчы ў пераадольваньні нястачы, калі Паўночная Карэя адмовіцца ад амбіцыяў стварэньня ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG