Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:52 ]  Сойм Польшчы ратыфікаваў пратакол пашырэньня НАТА


ВАРШАВА. Сойм Польшчы ратыфікаваў пратакол пашырэньня НАТА пры абсалютнай бальшыні галасоў. Польскія парлямэнтары выказалі сваю згоду з тым, што новымі сябрамі Паўночна-Атлянтычнага Альянсу будуць Літва, Латвія, Эстонія, Славакія, Славенія, Баўгарыя і Румынія. Гэтыя сем краінаў усходняй і Цэнтральнай Эўропы атрымалі запрашэньне далучыцца да НАТА летась ў лістападзе. Фармальна пратакол пашырэньня НАТА яшчэ мае быць пацьверджаны вышэйшай палатай польскага парляманту – Сэнатам, а ратыфікацыю дакумэнта мае падпісаць прэзідэнт Польшчы. Пратакол адносна далучэньня новых сябраў да альянсу, які быў падпісаны сёлета ў сакавіку, мае быць ратыфікаваны парлямантамі ўсіх 19-ці краінаў-сябраў НАТА. Гэта ўжо зрабілі Канада, Нарвэгія, ЗША, Данія і Вугоршчына. У Нямеччыне пачалася працэдура ратыфікацыі. Сем краінаў мяркуюць далучыцца да НАТА ў траўні наступнага году.
XS
SM
MD
LG