ПРАГА. Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс афіцыйна абвесьціў вынікі чэрвеньскага рэфэрундуму адносна далучэньня Чэхіі да Эўрапейскага Зьвязу. Такім чынам, канчаткова пацьверджаные рашэньне ўсенароднага галасаваньня, як паведаміў прэсавы прадстаўнік прэзідэнта сёньня. Далучэньне Чэхіі да Эўразьвязу падтрымалі болей 77% з тых, хто прагаласавалі на рэфэрундэме 13-14 чэрвеня. У галасаваньні бралі ўдзел 55% грамадзянаў, якія маюць права голасу.