Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:50 ]  Прэзідэнт Украіны ня мае намеру працягваць свой тэрмін


КІЕЎ. Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма сёньня ізноў пацьвердзіў, што не мае намеру працягваць тэрмін сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, якія заканчваюцца ўвосень 2004 г. Леанід Кучма адзначыў, што прапанаваны ім праект рэформы канстытуцыі ня прадугледжвае працягу тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Паводле прапановы новага праекта, выбары прэзідэнта, а таксама выбары ў парлямант і ў мясцовае самакіраваньне павінны адбывацца цягам аднога году. Тэрмін правядзеньня выбараў мае вызначыць парлямант Украіны.
XS
SM
MD
LG