Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:50 ]  Расея мае інфармацыю пра падрыхтоўку шэрагу тэрактаў у местах Расеі

МАСКВА. Міністар ўнутраных справаў Расеі Барыс Грызлоў вызначыў чачэнскую нацыянальнасьць жанчыны, якая спрабавала пранесьці бомбу ў рэстаўрацыю раніцай сёньня, што забіла супрацоўніка бясьпекі. 22-х-гадовая жанчына была спыненая дзеля спраўджваньня дакумэнтаў ля ўваходу у рэстарацыю “Імбір” на вуліцы Цьвярской ў цэнтры Масквы. Пры спробах абясшкодзіць самаробную бомбу, якая мелася у яе торбачцы, ад выбуху загінуў супрацоўнік Фэдаральнай Службы Бясьпекі. Пяць дзён таму у Маскве дзьве жанчыны-самагубцы задзейнічалі выбуховыя прыстасаваньні пад час рок-фэстывалю, у выніку загінулі 15 чалавек. У арганізацыі нападаў Расейскія ўлады вінавацяць чачэнскіх ваяўнікоў. Міністар ўнутраных справаў Расеі Барыс Грызлоў заявіў, што маецца інфармацыя пра жанчын-самагубцаў, якія рыхтавалі шэраг нападаў у местах Расеі.
XS
SM
MD
LG