ПРАГА. Працягваецца абмяркаваньне праблемы выкарыстаньня недакладных дадзеных выведкі ў ЗША і Вялікай Брытаніі ў рашэньні пачаць вайну супроць Іраку. На гэтым тыдні Белы Дом прызнаў, што перад пачаткам вайны Джордж Буш меў недакладныя дадзеныя пра зброю масавага зьнішчэньня ў Іраку.Джордж Буш паведаміў у сваёй прамове напрыканцы студзеня, што Ірак спрабаваў набыць уран у Афрыцы. Сёньня галоўнае агэнцтва выведкі Аўстраліі прызнала, што не папярэдзіла прэм’ер-міністра Аўстраліі пра сумлевы адносна гэтай інфармацыі, калі прыймалася рашэньне пра адпраўку 2000 вайскоўцаў з Аўстраліі ў Ірак. Учора Джордж Буш заявіў, што рашэньне пра вайну ў Іраку было слушным і што зброя масавага зьнішчэньня будзе знойдзеная ў Іраку.