КІШЫНЭЎ. Малдаўскі прэзыдэнт Уладзімер Варонін надпісаў закон, у адпаведнасьці зь якім грамадзяне Малдовы могуць прымаць румынскае ды іншае грамадзянства. Як паведамляюць малдаўскія мэдыі, цяпер чакаецца вялікая колькасьць зваротаў малдаванаў па румынскае грамадзянства. Грамадзяне Малдовы спадзяюцца, што з румынскім пашпартам яны здолеюць больш свабодна ездзіць у эўрапейскія краіны. Малдова была часткай Румыніі да акупацыі гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам у 1940 годзе. Чакаецца, што шмат зваротаў па грамадзянства будзе ў Расею й Украіну.