Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:02 ]  Ваенная прысутнасьць у Іраку каштуе ЗША амаль 4 мільярды даляраў штомесяц


ВАШЫНГТОН. Кіраўнік Пэнтагону Дональд Рамсфэльд заявіў, што прысутнасьць у Іраку абыходзіцца амэрыканскаму войску амаль у 4 мільярды даляраў штомесяц. Выдаткі на ваенную прысутнасьць у Афганістане складаюць каля 950 мільёнаў даляраў. Міністар абароны ЗША Рамсфэльд й генерал Томі Фрэнкс, які да гэтага тыдня ўзначальваў Цэнтральнае камандваньне ўзброеных сілаў ЗША, заявілі, што ў склад наземнага кантынгенту ў Іраку павінны ўваходзіць вайскоўцы розных краінаў – апроч іншага для таго, каб пакрыць выдаткі на паваенную акупацыю і рэканструкцыю.
XS
SM
MD
LG