ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША вітае нядаўні заклік лідэраў Косава да сэрбскіх уцекачоў ды іншых меншасьцяў – вярнуцца ў свае дамы. 2 ліпеня пад такім зваротам падпісаліся прэзыдэнт Косава, прэм’ер-міністар, былы лідэр Косаўскага Вызваленчага войска ды іншыя лідэры Косава. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Рыкер назваў гэтую заяву “беспрэцэдэнтнай”. Філіп Рыкер падкрэсьліў, што Вашынгтон па-ранейшаму падтрымлівае вяртаньне ў Косава прадстаўнікоў усіх этнічных групаў, і што ЗША выдаткавалі ў 2003 фінансавым годзе на гэтыя мэты болей за 14 мільёнаў даляраў. Пасьля вайны Косава пакінулі каля 200 тысячаў сэрбаў і прадстаўнікоў іншых меншасьцяў.