Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:58 ]  У Маскве пры размінаваньні выбухоўкі загінуў супрацоўнік ФСБ

МАСКВА. У цэнтры расейскай сталіцы пры размінаваньні самаробнага выбуховага прыстасаваньня загінуў супрацоўнік ФСБ. Гэта адбылося мінулай ноччу пры размінаваньні выбухоўкі, якая знаходзілася ў торбе на бруку. Торбу забралі ў наведвальніцы рэстарацыі “Імбір” на Першай Тверской-Ямской вуліцы. Пакінўшы торбу на вуліцы, ахоўнікі рэстарацыі паведамілі пра інцыдэнт у праваахоўчыя ворганы. Наведвальнікі рэстарацыі й жыхары бліжэйшых дамоў былі эвакуяваныя. Выбух адбыўся, калі супрацоўнік ФСБ пачаў размінаваньне выбухоўкі.
XS
SM
MD
LG