Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:04 ]  У Багдадзе канфіскаваная партыя рэактыўных гранатаў


БАГДАД. Цэнтральнае амэрыканскае камандаваньне ў Іраку паведамла, што сёньня армія ЗША захапіла 400 – 500 рэактыўных гранатаў з машыны на захадзе Багдаду. Таксама былі арыштаваныя 4 іракцы, якія знаходзіліся у машыне. Падобныя рэактыўныя гранаты выкарыстоўваліся у шэрагу нападаў супроць войскаў кааліцыі на пачатку траўня. Кіраўнік абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што Вашынгтон будзе вітаць удзел войскаў з Францыі, Нямеччыны і іншых краінаў у шматнацыянальных сілах стабілізацыі у Іраку.
XS
SM
MD
LG