КІЕЎ. Каля 500 чалавек пікетуюць парлямэнт Украіны з пратэстамі супроць павышэньня коштаў на прадукты. У іх ліку прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Яны пікетуюць сёньня ля будынку Вярхоўнай Рады -- парлямэнту Украіны. Пратэст выказваецца супроць павышэньня коштаў на прадукты харчаваньня, платы за камунальныя паслугі і зьмяншэньне сацыяльных гарантыяў. Пікетоўшчыкі патрабуюць адстаўкі міністра эканомікі Валерыя Харашкоўскага і адстаўкі кіраўніцтва аграрна-палітычнага сэктару. Таксама патрабуецца мараторый на павышэньне коштаў на харчаваньне і спажывецкія тавары першай неабходнасьці, і коштаў на камунальныя паслугі. Таксама пікетоўшчыкі патрабуюць дзяржаўнае падтрымкі сельскае гаспадаркі, камунальнае сфэры і дзяржаўнае рэгуляваньне коштаў на харчаваньне. Арганізатары пікету чакаюць, што удзел ў ім возьмуць 5 тыс. чалавек.