ГАЗА. Кіраўнік вайсковай ісьлямісцкай групоўкі Хамас сёньня заявіў, што яго група будзе трымаць дамоўленасьць пра перамір’е з Ізраілем, але “яго цярпеньне – абмежаванае”. Ён заявіў, што адмова Ізраілю вызваліць тысячы палестынскіх вязьняў можа прывесьці да таго, што Хамас адмовіцца ад перамір’я.