КІШЫНЭЎ. Малдова заклікала міжнародную супольнасьць “выкарыстаць аўтарытэт і магчымыя рычагі”, каб пераканаць Тыраспаль “заняць канструктыўную пазыцыю на перамовах па прыднястроўскаму ўрэгуляваньню.”. МЗС Салдовы накіраваў сёньня ноту з такім заклікам да замежных дыпляматычных місіяў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацыяў. Дакумэнт ўтрымлівае абвінавачаньне у адрас Тыраспалю у перашкодах ў мірным вырашэньні канфлікту. Малдова вінаваціць Тыраспаль ў блякаваньні вывазу баяпрыпасаў і ўзбраеньньня былой 14-й расейскай арміі. Малдова лічыць, што Тыраспаль спрабуе дамагчыся прызнаньня незалежнасьці Прыднястроўскай Рэспублікі.