ПРЭТОРЫЯ. У сталіцы Паўдзённай Афрыкі адбылася прэсавая канфэрэнцыя прэзідэнту ЗША Джорджа Буша і прэзідэнту Паўдзённай Афрыкі Табо Мбекі. Джордж Буш заявіў, што яшчэ ня вызначыўся адносна накіраваньня амэрыканскіх войскаў у Лібэрыю. Прэзідэнт Паўдзённай Афрыкі адзначыў, што афрыканскія краіны павінны даслаць большасьць войскоўцоў у фармаваньні сілаў бясьпекі для Лібэрыі.
Пад час сустрэчы двух прэзідэнтаў абмяркоўваліся праблемы AIDS у Афрыцы, міжнародная барацьба супроць тэрарызму, гандль, а таксама палітычны і эканамічны крызіс у Зімбабвэ.