ВІЛЬНЯ. Пасьля заўважнага зьмяншэньня колькасьці пасажыраў на пачатку дзеяньняў новых правілаў транзіту праз Літву, ізноў большае жадаючых падарожнічаць з Калінінграду і ў Калініград. Мяркуецца, што пераадолены “псыхалягічны бар’ер” ў сувязі з новымі правіламі транзіту праз Літву для жыхароў Калінінградзкае вобласьці. Колькасьць спрошчаных праезных дакумэнтаў, якія выдаюцца літоўскімі службамі, павялічылася ад 450 да 800 штодня. На літоўскай станцыі Кібартай і беларускай Гудагай па-ранейшаму дзяжураць адказныя работнікі міністэрства транспарту і Калінінградзкай чыгункі, каб дапамагаць у выпадку канфліктных сытуацыяў. Апршнімі днямі ніводнага чалавека не высаджвалі з цягнікоў ў сувязі з праблемамі з новымі дакумэнтамі.