Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:22 ]  Махмуд Абас пагражае пакінуць пасаду прэм'ер-міністра


ГАЗА. Прэм’ер-міністар Палестынскае Аўтаноміі Махмуд Абас выйшаў з Цэнтральнага камітэту руху “Фатх” і пагражае пакінуць пасаду прэм’ер-міністра. Пра гэта паведамляюць заходнія інфармацыйныя агенствы са спасылкай на прадстаўніка кіраўніцтва “Фатх” Хакама Балаўі. Нязьменна рухам “Фатх” кіруе лідэр Палестынскае Аўтаноміі Ясір Арафат. Абас доўгія гады быў ягоным намесьнікам. Многія сябры “Фатх” былі незадаволеныя тым, як Абас вядзе перамовы з Ізраілем, яны лічаць, што ён робіць зашмат саступак. Абас адмяніў прызначаную на сёньня чарговую сустрэчу з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам, спаслаўшыся на “тэхнічныя прычыны”.
XS
SM
MD
LG