Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:13 ]  Джордж Буш прыбыў у Паўдзённа-Афрыканскую Рэспубліку


ПРЭТОРЫЯ. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня прыбыў у Паўдзённую Афрыку. Гэта другі дзень яго візыту ў афрыканскія краіны. Амэрыканскі прэзыдэнт мае намер падтрымаць ролю Паўдзённа-Афрыканскай Рэспублікі як вядучай краіны рэгіёну. Джордж Буш лічыць, што лідэры гэтай краіны павінны выкарыстаць свой уплыў, каб запэўніць прэзыдэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ ў неабходнасьці правядзеньня дэмакратычных рэформаў. Тэмай ягоных перамоваў у Паўдзённа-Афрыканскай Рэспубліцы будуць праблемы тэрарызму, СНІДу і гандлёвыя дачыненьні. Раней Адміністрацыя Буша вырашыла выдаткаваць 15 мільярдаў даляраў на барацьбу са СНІДам. Учора ў часе візыту ў Сенегал амэрыканскі прэзыдэнт назваў трансатлянтычны гандаль рабамі ў 19 стагодзьдзі адным з самых вялікіх злачынстваў у гісторыі. Ён выступіў з гэтай прамовай на выспе, адкуль раней сотні тысячаў афрыканцаў былі адпраўленыя ў кандалах у Амэрыку.
XS
SM
MD
LG