Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:09 ]  Кіраўнік МАГАТЭ упэўнівае Тэгеран падпісаць дадатковы пратакол


ТЭГЕРАН. Кіраўнік міжнароднага агенства атамнай энэргіі Махамэд Эль-Барадэй знаходзіцца з візытам у Тэгеране. Ён спрабуе ўпэўніць прэзыдэнта краіны Махамэда Хатамі, міністра замежных справаў Камаля Харазі ды іншых урадоўцаў у неабходнасьці падпісаньня так званага дадатковага пратаколу, які прадаставіў бы права МАГАТЭ ладзіць інспэкцыі ў любым месцы краіны з мэтай пошуку сакрэтных ядзерных аб’ектаў. Прадстаўнікі іранскага міністэрства замежных справаў заявілі, што пратакол можа быць падпісаны толькі пасьля прадастаўленьня пэўных гарантыяў, у прыватнасьці, пасьля адмены гандлёвых санкцыяў супраць Тэгерану. Расея й Францыя заклікаюць Іран падпісаць дадатковы пратакол ААН.
XS
SM
MD
LG