Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:06 ]  Іранскія блізьняты не вытрымалі апэрацыі


ТЭГЕРАН. Учора ў Сінгапуры пасьля ўнікальнай 53-гадзіннай апэрацыі раздзяленьня сіамскіх блізьнятаў, адная зь іх, Ладан Біджані памерла прыблізна праз гадзіну па заканчэньні апэрацыі. Лале Біджані некаторы час знаходзілася ў крытычным стане. Лекары ня здолелі захаваць ёй жыцьцё і яна памерла праз некалькі гадзінаў пасьля сястры. Іранскі прэзыдэнт Махамэд Хатамі папрасіў, каб Бог блаславіў блізьнятаў. Выступаючы на нацыянальным тэлебачаньні іранскі прэзыдэнт пахваліў лекараў, якія рабілі апэрацыю. Паводле яго лекары ня мелі іншай мэты, як дапамагчы 29-гадовым блізьнятам. Многія іранцы плакалі на вуліцах пасьля таго, як даведаліся пра сьмерць Ладан і Лале Біджані.
XS
SM
MD
LG