Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:44 ]  Афганскі лідар прынясе прабачэньні прэзыдэнту Пакістану

КАБУЛ. У Кабуле працягваюцца дэманстрацыі пратэсту ў сувязі з нядаўным уварваньнем пакістанскагва войска на тэрыторыю Афганістану. Блізу аднэй тысячы афганцаў прайшлі сёньня па вуліцах сталіцы. Яны выгукалі лёзунгі: “Сьмерць Пакістану й ягонаму прэзыдэнту Мушарафу”. Дэманстранты прарваліся на тэрыторыю пасольства Пакістану і разьбілі вокны ў будынку. Пакістан часова зачыніў пасольства. Учора афганскі лідар Хамід Карзай заявіў, што Кабул не пацерпіць умяшаньня ў свае ўнутраныя справы. Сёньня ж афганскі лідар зганіў атакі на пасольства, сказаўшы, што прынясе прабачэньні прэзыдэнту Пакістану. Афганістан, паводле ягоных словаў, кампэнсуе ўсе зазнаныя страты.
XS
SM
MD
LG