РАМАЛАХ. Прэм’ер-міністар Палестынскае аўтаноміі Махмуд Абас скасаваў заўтрашнюю сустрэчу з кіраўніком ізраільскага ўраду Арыэлем Шаронам. Паводле міністра інфармацыі Аўтаноміі Набіля Амра, палестынскія кіраўнікі спачатку хочуць дамовіцца паміж сабой і вырашыць, ці варта патрабаваць ад Ізраілю вызваліць усіх палестынскіх зьняволеных. Паводле прадстаўніка ізраільскага ўраду, кіраўніцтва краіны пакуль ня ведае, чаму сустрэча была скасаваная.