КАБУЛ. У Кабуле працягваюцца дэманстрацыі пратэсту ў сувязі з нядаўным уварваньнем пакістанскагва войска на тэрыторыю Афганістану. Блізу аднэй тысячы афганцаў прайшлі сёньня па вуліцах сталіцы. Яны выгукалі лёзунгі: “Сьмерць Пакістану й ягонаму прэзыдэнту Мушарафу”. Дэманстранты прарваліся на тэрыторыю пасольства Пакістану і разьбілі вокны ў будынку. Пакістан часова зачыніў пасольства. Учора афганскі лідар Хамід Карзай заявіў, што Кабул не пацерпіць умяшаньня ў свае ўнутраныя справы.